Салігорскі "Шахцёр" сёння можа выйграць чэмпіянат Беларусі

25 марта 2015

Салігорскі "Шахцёр" сёння ўпершыню ў сваёй гісторыі можа выйграць чэмпіянат Беларусі. Напярэдадні каманда Андрэя Гусава, разбіўшы "Юнацтва" 5:1, павяла ў серыі 3:0. Дарэчы, галоўны трэнер мінчан Міхаіл Захараў атрымаў пяціматчавую дыскваліфікацыю за непрыстойны жэст у адрас арбітра. Прамую трансляцыю чацвёртай сустрэчы фіналу тэлеканал "Беларусь 5" пачне ў 18 гадзін 25 хвілін.