Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць акалічнасці аварыі на Брэсцкай трасе

18 июля 2017

Супрацоўнікі ДАІ высвятляюць акалічнасці аварыі, якая адбылася напярэдадні на Брэсцкай трасе. У выніку ДТЗ загінула 70-гадовая жанчына. Мяркуецца, што ў машыне адбылася паломка. Жанчына-вадзіцель спынілася ў сярэдняй паласе і выйшла з аўто, каб паставіць знак аварыйнага прыпынку. Але ў гэты момант яна трапіла пад колы Citroen, які ехаў следам. Імаверна, вадзіцель своечасова не заўважыў Ford і не паспеў адрэагаваць. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.

На трасе Мінск - Мікашэвічы таксама загінуў чалавек. Вадзіцель грузавіка выязджаў на галоўную дарогу і не прапусціў мікрааўтобус, які ад моцнага ўдару перакуліўся. Адна пасажырка атрымала сур’ёзныя траўмы. Выратаваць яе не ўдалося.