Сабаленка - Гарсія. Сёння матч за пуцёўку ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Цынцынаці

16 августа 2018

Сабаленка супраць Гарсіі. Сёння пройдзе матч за пуцёўку ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Цынцынаці. Яго прызавы фонд - амаль 3 мільёны долараў. Напярэдадні беларуска адыграла два матчболы і выбіла з барацьбы восьмую ракетку свету Караліну Плішкаву ў трох сэтах 2:6, 6:3, 7:5. У анлайн-рэйтынгу Арына паднялася на 32-е месца. Каралін Гарсія пятая ракетка свету. Раней на кортах тэнісісткі не перасякаліся. Матч стаіць у вячэрняй сесіі трэцім запускам і пачнецца не раней за пяць гадзін вечара. Трансляцыя традыцыйна на "Беларусь 5".