Сталіца падводзіць сацыяльна-эканамічныя вынікі года

28 декабря 2019
Сярод асноўных драйвераў росту - прамысловасць, гандаль. Будаўнічая сфера павінна дадаць каля 700 тысяч квадратных метраў жылля. У 2019 было створана больш за 21 тысячу працоўных месцаў, пры гэтым 40 % з іх на новых вытворчасцях. 
У цэлым экспарт тавараў і паслуг перавысіў 25 мільярдаў рублёў. Свае пазіцыі беларуская сталіца ўмацавала і за кошт новых экспартных рэгіянальных напрамкаў. Ключавыя з іх у такіх краінах, як Кітай, а таксама Расія. 

Што да планаў на наступны год, то ў інвестыцыйнай праграме Мінска  амаль 400 аб'ектаў, сярод якіх такіх маштабныя праекты, як будаўніцтва трэцяй лініі метро. За кошт бюджэту ўзвядуць некалькі паліклінік, дзіцячых садкоў і пажарных дэпо.