З лікам 9:4 завяршылася сустрэча паміж камандай Прэзідэнта Беларусі і зборнай Брэсцкай вобласці

22 декабря 2018

Гэтыя перадсвяточныя дні напоўненыя самымі яркімі традыцыямі сучаснай Беларусі. І калі вышэй мы гаварылі аб згуртаванасці беларусаў у здзяйсненні добрых спраў, то неад'емнай навагодняй традыцыяй з'яўляецца і спартыўная згуртаванасць. Напярэдадні калядных выхадных разгортваюцца сапраўдныя хакейныя баталіі ў рамках 12-х рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

9:4. З такім лікам сёння завяршылася сустрэча паміж камандай Прэзідэнта Беларусі і зборнай Брэсцкай вобласці, якую прымала новая пляцоўка - "Алімпік Парк" на праспекце Пераможцаў. Нягледзячы на выніковую розніцу ў ліку, у заключным перыядзе брастаўчане паказалі характар і закінулі 3 шайбы. Аднак вялікі зачын здарыўся да экватара матча. Лік адкрыў капітан каманды Прэзідэнта Алег Антоненка. Аляксандр Лукашэнка свой першы бал набраў, калі асіставаў Даніэлю Корса. Наступны дакладны кідок нанясе ўжо Кіраўнік дзяржавы - і лік стане 4:0. Гэтая перамога стала чацвёртай для каманды Прэзідэнта. З 8-ю баламі яна знаходзіцца на чале турнірнай табліцы.

Ужо пасля фінальнай сірэны яркай падзеяй стала і традыцыйная акцыя, калі ўдзельнікі матча сваім балельшчыкам на трыбунах дораць мяккія цацкі. Галоўныя спаборніцтвы яшчэ наперадзе. Нагадаем, з 3 па 7 студзеня адбудзецца 15-ы Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы Прэзідэнта.