Мінскае "Дынама" звальняе галоўнага трэнера

9 ноября 2018

Мінскае "Дынама" ўсё ж звальняе галоўнага трэнера. Гордзі Дуаер пакідае каманду разам са сваімі памочнікамі. У мінулым сезоне "зубры" не выканалі задачу па выхадзе ў плэй-оф. А ў бягучым чэмпіянаце і зусім устанавілі рэкордную серыю з 11 паражэнняў запар. У табліцы Заходняй канферэнцыі "Дынама" на апошнім, 12-м месцы. Мяркуецца, што Дуаера заменіць галоўны трэнер зборнай Беларусі Андрэй Сідарэнка.