Слова "экспертыза" - адно з самых страшных у жыцці сучасных спартсменаў

5 февраля 2015

Прычым не любяць яго і тыя, хто былі заўважаныя, і тыя, хто чыстыя. Гавораць, беражонага Бог беражэ. Знайсці могуць усё, што заўгодна. Дык вось, каб экспертыза была максімальна празрыстай і якаснай, па ўсім свеце працуюць спецыяльныя лабараторыі. Хоць іх зусім крыху. Усяго 32. І Беларусь імкнецца ў іх лік. Тым больш што база ёсць. 

На некалькі дзён у Мінск прыязджала маніторынгавая група Савета Еўропы па выкананні палажэнняў Канвенцыі супраць ужывання допінгу. І вось - вынікі візіту ў Станіслава Ліпскага.

Канвенцыя супраць ужывання допінгу Савета Еўропы была падпісаная Рэспублікай Беларусь 12 верасня 2002 года і ўступіла ў сілу з мая 2006. Праз год у аграгарадку Лясны на тэрыторыі абласной клінічнай бальніцы была адкрытая Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя. Cёння яна - прэтэндэнт на атрыманне міжнароднай акрэдытацыі ВАДА. Пакуль Сусветнае антыдопінгавае агенцтва такі статус прысвоіла толькі 32 лабараторыям па ўсёй планеце.

Тэстастэрон - адзін з самых распаўсюджаных допінгавых прэпаратаў. Складанасць яго выяўлення ў тым, што ён першапачаткова прысутнічае ў арганізме - гэта важны гармон чалавека. А вось на гэтым прыборы можна вызначыць долю сінтэтычнага тэстастэрону ў целе спартсмена і тым самым устанавіць - ці прымаў атлет забаронены прэпарат, аналіз доўжыцца парадку пяці дзён.

Менавіта дзякуючы высокаму тэхнічнаму абсталяванню беларуская лабараторыя ходзіць у прэтэндэнтах на міжнародную акрэдытацыю. Тут выкарыстоўваецца высокадакладнае аналітычнае абсталяванне - да прыкладу, вось дзякуючы гэтай камеры пробы могуць захоўвацца 10 гадоў, кваліфікацыя спецыялістаў на ўзроўні - штат уключае ў сябе 33-х супрацоўнікаў - у 96% работнікаў вышэйшая адукацыя, і практычна кожны валодае англійскай.

Сяргей Бяляеў, дырэктар установы аховы здароўя "Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя": "Летась мы выканалі 3300 проб - гэта паказчык вышэйшы за сярэдні сярод усіх ВАДА-акрэдытаваных лабараторый".

Дэлегацыя Савета Еўропы на чале з віцэ-старшынёй маніторынгавай групы па выкананні палажэнняў Канвенцыі супраць ужывання допінгу Майклам Петроў на працягу двух дзён працавала ў Мінску, каб на пасяджэнні кіраўніцтва ВАДА вынесці свой вердыкт.

Гаварыць аб дывідэндах ад рашэння ВАДА на нашу карысць не прыходзіцца - акрамя прэстыжу, гэта і пэўны прыбытак.

Пасяджэнне ВАДА, на якім сённяшняя дэлегацыя Савета Еўропы выкажацца ў падтрымку Мінска, пройдзе ў маі ў Страсбургу, а пакуль застаецца толькі чакаць і памятаць дэвіз арганізацыі: "Толькі агульнымі намаганнямі мы ачысцім спорт ад допінгу".