Пакос водных раслін пачалі на Камсамольскім возеры, вадасховішчы Дразды, Цнянскім і Заслаўскім

18 июня 2020
Працу выконваюць на спецыяльных машынах - водных камбайнах, якія ажыццяўляюць збор зялёнага смецця. Скошаныя водарасці адпраўляюцца на перапрацоўку. 

За працэсам акваклінінгу назіраў Ілья Цвяткоў.

Механізаваны комплекс ці водны камбайн - менавіта так называецца вось гэта прылада, якая зараз, як бачна, працуе уздоўж берагоў Свіслачы. Сёння тут займаюцца пакосам доннай расліннасці.

Падчас глыбакаводнай уборкі спецыялісты апрацоўваюць дно Камсамольскага возера, Мінскага мора і Цнянскага вадасховішча. Працэс максімальна аўтаматызаваны. Багавінне збірае спецыяльная тэхніка. Усяго ў горадзе працуюць тры плывучыя камбайны вагой да шасці тон.

Водны комплекс працуе на глыбіні акваторый: вострыя нажы зразаюць расліны і пасля скошаная трава аўтаматычна запаўняе бункер.

Уборку на вадзе і ля берага праводзяць пасля завяршэння нерасту. Менавіта ў гэты час багавінне пачынае цвісці. Акваторыі дзеляць па ўчастках. Кожную зону ачышчаюць за дзень.

Павел Крук, намеснік начальніка вытворчасці УП "Мінскводаканал": "Улічваючы тое, што другая назва гэтых водарасцяў - водная крапіва, яны могуць выклікаць раздражненне на скуры. Таму пры апрацоўцы, вядома, асноўную ўвагу надаём зонам пры пляжах. З іх пачынаем як правіла".

Водарасці пасля збору адпраўляюць на перапрацоўку. Атрыманы прадукт выкарыстоўваюць на корм буйной рагатай жывёле, а таксама ўносяць у глебу ў якасці натуральных удабрэнняў.

Перыяд цвіцення у водарасцей - усё лета. Таму на працягу ўсяго гарачага сезона спецыялісты рэгулярна будуць праводзіць падводную ўборку - да канца верасня.