Сінхроннымі скачкамі завяршыўся этап Кубка свету па фрыстайле ў Раўбічах

23 февраля 2020
Беларусь пачала  вялікі спартыўны марафон у Раўбічах, але праходзіць ён  не ў зусім звыклых, бясснежных дэкарацыях. Бялее толькі траса і схілы для лыжных акрабатаў. Сёння ў Раўбічах сінхроннымі скачкамі завяршыўся этап Кубка свету па фрыстайле. Наперадзе ў міжнародным календары да завяршэння сезона яшчэ два этапы. Але ўсе госці адзначылі падрыхтоўку схілу ў такіх няпростых кліматычных умовах, у тым ліку і наш алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір, які прыехаў у Мінск у якасці трэнера нацыянальнай зборнай Казахстана. Праз некалькі хвілін мы пакажам эксклюзіўнае інтэрв'ю з нашым тытулаваным атлетам. Але наперадзе: і сумешчаны чэмпіянат Еўропы па біятлоне (мы пагадзіліся правесці гэты форум пасля просьбы Міжнароднага саюза біятланістаў - краіна-гаспадыня не змагла падрыхтаваць трасу), і фінальны этап Кубка IBU,  які ў свеце стаіць  другім па статусе пасля этапаў Кубка свету. Увогуле, на стыку зімы і вясны, Раўбічы нават у такіх няпростых  умовах надвор’я паказалі, што могуць справіцца  з любымі акалічнасцямі. 

Наш спартыўны аглядальнік Андрэй Казлоў адправіўся ў Раўбічы, каб падвесці вынік пятаму ў сезоне этапу Кубка свету па фрыстайле і, вядома, распавесці аб будучых біятлонных стартах. 

Дасягненні для сусветнага фрыстайлу беларуса Антона Кушніра не паддаюцца сумненням. Аддаўшы шмат гадоў і здароўя на алімпійскім схіле, заваяваўшы золата ў Сочы, і па дзіўным суб'ектыўным судзейскім збегу акалічнасцяў не змог заваяваць другое ў Пхёнчхане, Кушнір зараз перадае вопыт зборнай Казахстана.  І мы маглі б настальгаваць па былых перамогах, калі б іх не было і сёння. Аднак беларуская школа фрыстайлу працягвае паказваць клас і на экватары алімпійскага сезона.

Аднак да старту цэнтральнай падзеі са свету лыжнай акрабатыкі на аванс-сцэну абмеркавання і ў СМІ, і сярод балельшчыкаў выйшла падрыхтоўка схілу для фрыстайлу і трасы для біятлона ў Раўбічах, бо зіма, і гэта, мякка кажучы, сёлета выдалася анамальнай. Адразу пасля таго, як Міжнародны саюз біятланістаў папрасіў  беларускі бок правесці апроч фінальнага этапа Кубка IBU па біятлоне і чэмпіянат Еўропы, наш аргкамітэт кінуў усе сілы на падрыхтоўку трасы. Прычым снег на схіле, які ўжо прыняў этап Кубка свету па фрыстайле, адразу пасля завяршэння будзе аддадзены біятланістам. Галоўнае ў гэты вечар фрыстайлу для гледачоў было тое, што адбывалася на схіле са спартыўнага пункту гледжання.

Падтрымка блізкіх - гэта менавіта тое, што заўсёды трэба спартсменам. Хатнія спаборніцтвы такую опцыю як раз і даюць гаспадарам схілу. І хай у зусім нядаўняга прызёра этапа Кубка свету па фрыстайле гэты дзень не склаўся, выступіць дома - заўсёды ўжо свята.

У адсутнасці зорак зборнай Беларусі - Саша Раманоўская і Аня Гуськова гояць траўмы - магчымасць паказаць з'явілася ў юных беларусак, ды яшчэ і праверыць сябе на фоне сусветных лідараў. Валерыя Балматава, якой толькі 16 гадоў, змагла прабіцца ў фінальныя топ-12 спартсменак. 

На працягу дня ў Раўбічах гледачы маглі бавіць актыўна час. Яшчэ ў хвіліны дзённых кваліфікацыйных скачкоў сумаваць  не прыходзілася. Але і наогул культурная праграма ішла да самага позняга вечара. Які для некаторых спартсменаў стаў трыумфам. Фрыстайл ужо на працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў - нацыянальны від спорту, які пастаянна прыносіць перамогі нашай краіне. Наперадзе два цікавыя для нас гады - падрыхтоўкі зборнай Беларусі да Алімпійскіх гульняў у Пекіне.