Шосты залаты медаль на Еўрапейскіх гульнях у Баку

18 июня 2015

Чарговы трыумф беларускіх спартсменаў у Баку.  Шосты залаты медаль у скарбонку нашай каманды на Еўрапейскіх гульнях прыносіць  Васіль Кірыенка. Перамога заваяваная ў велашашы  ў гонцы з асобным стартам.

 Акрамя таго, сёння ж серабро ўзяла жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука. У вырашальнай сустрэчы Ганна Марусава, Кацярына Цімафеева і Алена Толкач саступілі Італіі. У кулявой стральбе з малакалібернай вінтоўкі лежачы на 50 метраў Сяргей Мартынаў заваяваў бронзу. Зараз у скарбонцы беларускай зборнай  васямнаццаць медалёў: шэсць вышэйшай пробы, дзве сярэбраныя ўзнагароды  і  дзесяць бронзавых. У медальным заліку Беларусь на чацвёртым месцы. 

У вячэрняй праграме Еўрапейскіх гульняў Аляксей Шамараў пазмагаецца за золата. Паядынак у вольнай барацьбе ў найбольшай вазе 125 кілаграмаў пачнецца а 7-й гадзіне  вечара