Праведзены планавыя аператыўна-тактычныя вучэнні ў МУС

20 января 2022

Абараніць грамадзян ад любых замахаў і не дапусціць беспарадкаў на вуліцах. У органах унутраных спраў і ўнутраных войсках прайшлі планавыя аператыўна-тактычныя вучэнні. Галоўны акцэнт быў зроблены на ўзаемадзеянні рэспубліканскага аператыўна-сітуацыйнага штаба з рознымі падраздзяленнямі і дзяржорганамі. Як адзначылі ў МУС, з улікам неспакойнага становішча ў краінах блізкага і далёкага замежжа і нядаўніх здарэнняў у Казахстане, асаблівая ўвага - тактыцы дзеянняў пры нападзе на баявыя разлікі і ахоўныя аб'екты.

Усяго ў вучэннях было задзейнічана тры брыгады - гэта каля 1200 супрацоўнікаў. Ацэнка - выдатна! Падраздзяленні МУС да выканання любой задачы гатовыя.