"Шахцёр" другі год запар выйграў Кубак Беларусі

23 декабря 2019
"Шахцёр" другі год запар мацнейшы за "Будаўніка" ў галоўным матчы за Кубак Беларусі па валейболе. Пасля трох сэтаў "гарнякі" саступалі 1:2, цяжкай выдалася і чацвёртая партыя, якая ўсё ж засталася за клубам з Салігорска 34:32. І 15:12 у вырашальным сэце. Трэцяе месца за гомельскай "Энергіяй".