Серабро ў фінале заезду каноэ-двоек на дыстанцыі 200 метраў заваявалі Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай

26 мая 2019

Беларускія весляры папоўнілі медальную скарбонку першага ў сезоне этапа Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ. Сёння серабро ў фінале заезду каноэ-двоек на дыстанцыі  200 метраў заваявалі Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай. Нагадаем, напярэдадні нашы спартсмены ўзялі тры ўзнагароды - золата, серабро і бронзу.