Сёння Вікторыя Азаранка пазмагаецца з Агнешкай Радваньскай. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".

26 марта 2018

Сёння будзем хварэць за Вікторыю Азаранку. У 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі яна пазмагаецца з Агнешкай Радваньскай. Беларуска і полька даўнія знаёмыя, яны не аднойчы перасякаліся на кортах. З 17-ці вочных сустрэч Вікторыя 12 разоў выходзіла пераможніцай. Зараз Радваньска 32-я ракетка свету. Агнешка да паядынку з беларускай выбіла з турніру першы нумар рэйтынгу Сімону Халеп. Матч за выхад у чвэрцьфінал пачнецца не раней за шэсць гадзін вечара. Дакладны час трансляцыі на "Беларусь 5" мы паведамім у наступных выпусках навін.