Сёння ў Раўбічах пройдуць спаборніцтвы па сінхронных скачках і дзве біятлонныя гонкі

24 февраля 2019

Свята спорту ў Раўбічах працягваецца.

П'едэсталам Антона Кушніра завяршыўся для нашай зборнай хатні этап Кубка свету па фрыстайле. Напярэдадні ў Раўбічах алімпійскі чэмпіён выйграў серабро. Варта адзначыць, што лыжным акрабатам прыходзілася спаборнічаць у няпростых умовах надвор’я. А гэты медаль для Кушніра стаў першым за сезон.

І цалкам верагодна, што сёння мы зноў убачым Антона Кушніра. Упершыню ў гісторыі сусветнага фрыстайла ў Раўбічах пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па сінхронных скачках. Кваліфікацыя пачнецца ў 14:30, а фіналы, якія ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5", - у 15:25.

Дзвюма гонкамі праследавання ў Раўбічах завершыцца сёння і адкрыты чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Першымі на старт выйдуць мужчыны. Праз 44 секунды пасля лідара нарвежца Тар’ея Бё адправіцца на дыстанцыю наш Сяргей Бачарнікаў. Выступяць у гонцы і яшчэ пяць беларусаў - Смольскі, Варабей, Чапелін, Ялётнаў і Лобастаў. Прамая трансляцыя ў 11 гадзін на "Беларусь 5".

Праз дзве гадзіны апошні камплект медалёў у аналагічнай дысцыпліне разгуляюць жанчыны. Па выніках спрынту ў праследаванне прабіліся пяць беларусак - Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекова, сёстры Кручынкіны і Дар'я Юркевіч. Нагадаем, пакуль у скарбонцы нашай зборнай дзве бронзавыя ўзнагароды - Крыўко ў індывідуальнай гонцы і нашай чацвёркі ў змяшанай эстафеце.