У Нарвегіі стартаваў камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Першай лізе

10 августа 2019
У нарвежскім Санесе напярэдадні стартаваў камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Першай лізе. Пасля першага дня спаборніцтваў беларусы займаюць трэці радок, усяго на адзін бал адстаючы ад лідараў - каманд Венгрыі і Партугаліі. Наш Глеб Дудараў стаў трэцім у мужчынскім кіданні молата, а ў кіданні дыска ў жанчын - на пятай пазіцыі размясцілася Святлана Сярова. Насычаным на падзеі абяцае стаць сённяшні дзень, адразу 20 фіналаў. Прамая трансляцыя з Нарвегіі пачнецца ў 14:25 на "Беларусь 5".