Сёння ў Даніі вызначацца фіналісты чэмпіянату свету па хакеі

19 мая 2018

Сёння ў Даніі разгарацца сапраўдныя бітвы за выхад у фінал чэмпіянату свету па хакеі. Спачатку дзеючыя пераможцы турніру шведы праэкзаменуюць амерыканцаў. Гэты паядынак пачнецца ў 16:10. А ў 20:15 на лёд выйдуць каманды Канады і Швейцарыі. Абодва матчы ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".