Неабгрунтавана высокія цэны на лекі ад вытворцаў замежных і айчынных - пад кантроль

21 июня 2018

Новы механізм прапісалі ў праекце ўказа. Сёння яго абмеркавалі і аднагалосна падтрымалі на экспертным савеце пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Прысутнічалі прадстаўнікі дзяржорганаў, бізнес-саюзаў і асацыяцыя міжнародных фармвытворчасцяў. Паводле дакумента, вытворцам, каб выйсці на беларускі рынак, з наступнага года прапаноўваецца рэгістраваць сваю адпускную цану, пры гэтым даказаўшы, што яна абгрунтаваная. Тут у разлік бярэцца ў першую чаргу кошт медпрэпарата ў краінах ЕАЭС, таксама Польшчы, Балгарыі і Чэхіі.

Працэдура рэгістрацыі зойме да двух месяцаў. Каб выпрабаваць новы падыход, узяты дзве групы лекаў: для лячэння онка- і сардэчна-сасудзістых захворванняў. У пераліку каля 40 найменняў. Паспяховасць пілотнага праекта стане аргументам, каб пашырыць спіс прэпаратаў.