Зборнай Беларусі досыць не прайграць Сан-Марына, каб выйсці ў накаўт-раўнд Лігі нацый

16 ноября 2018

Зборная Беларусі па футболе здабывае найважнейшую перамогу над Люксембургам 2:0 у рамках групавога раўнда Лігі нацый у групе D і амаль гарантуе сабе выхад у плэй-оф турніру. На выездзе дружына Ігара Крывушэнкі дзякуючы дублю Станіслава Драгуна абгуляла футбалістаў Вялікага Герцагства, і зараз, каб выйсці ў накаўт-раўнд Лігі нацый, беларусам досыць не прайграць у нядзелю ў гасцях Сан-Марына. Прамая трансляцыя гэтай сустрэчы на "Беларусь 5" у 19:45.