Беларускія юніёры датэрмінова выходзяць у плэй-оф на чэмпіянаце свету па хакеі

20 апреля 2019

Другі матч запар гэтыя хлопцы абгульваюць фаварытаў чэмпіянату свету. Беларускія юніёры гэтым разам перамагаюць галоўнага прэтэндэнта на тытул. І датэрмінова выходзяць у плэй-оф.

У Швецыі, дзе праходзіць чэмпіянат свету для хакеістаў да 18 гадоў, беларусы зноў не бачаць канкурэнтаў, і гэтым разам у твары моцнай зборнай Фінляндыі. Да пачатку трэцяга перыяду наша каманда  граміла апанента з лікам 4:0. Праўда, пасля ледзь было не дазволіла яму адыграцца. Аднак фінальная сірэна зафіксавала пераможны вынік беларусаў - 4:3. Раней з такім жа лікам была абыграна Чэхія.