Зборная Іспаніі громіць Швецыю і замацоўваецца на першым месцы групы F адборачнага цыклу на Еўра-2020

11 июня 2019

"Чырвоная фурыя" забіла ў вароты скандынаваў тры мячы без адказу. Прыпалі яны на адрэзак з 64-й па 87-ю хвіліны. Вызначыліся Рамас і Марата з пенальці, першы мяч за нацыянальную каманду забіў 22-гадовы паўабаронца Мікель Аярсабаль з клуба "Рэал Сасьедад". Пасля чатырох гульняў у іспанцаў 12 ачкоў, на другім месцы шведы - 7 балаў.