Зборная Францыі стала пераможцам чэмпіянату свету па футболе ў Расіі

16 июля 2018

Галоўная футбольная інтрыга чатырохгоддзя вырашылася! Зборная Францыі стала пераможцам чэмпіянату свету па футболе ў Расіі! Напярэдадні на маскоўскім стадыёне "Лужнікі" трохкаляровыя сустракаліся з Харватыяй. Матч атрымаўся годным фіналу. 80 тысяч на трыбунах, сотні мільёнаў ля экранаў тэлевізараў. Усе Гульні мундыялю ў прамым эфіры паказвалі і каналы Белтэлерадыёкампаніі. За 64-й сустрэчай чэмпіянату свету ў Маскве сочыць і Павел Капуцкі (відэа).