Кіпень на вуліцах Грушаўкі

13 мая 2013

Як жыхароў мікрараёна  ратавалі ад вымушаных гарачых ваннаў. На месцы патопа – суша. Аварыя на вуліцы Розы Люксембург, якая адбылася ноччу,  цалкам ліквідавана. Гарачая рака  стала сапраўднай неспадзяванасцю для мясцовых жыхароў. Каб спыніць цячэнне, людзі вымушаны былі выклікаць аварыйную службу.


 


Ратавальная служба мінскіх цепласетак  аператыўна ліквідавала цёплы фантан. Паводле адной з версій, яго прычынай стала асушэнне цеплавых камер ад лішкаў вады.