Зборная Беларусі супраць Швейцарыі ў 23:00 на "Беларусь 5"

27 декабря 2017

Зборная Беларусі церпіць разгромнае паражэнне на старце моладзевага чэмпіянату свету па хакеі ў амерыканскім Бафала. 1:6 - саступаем шведам. Адзіную шайбу за беларусаў пры гульні ў меншасці аформіў нападаючы мінскага "Дынама" Ягор Шаранговіч. У паралельным матчы групы "Бі" чэхі абгулялі 5:4 расіянаў. Сёння наша зборная правядзе другі матч - супраць Швейцарыі. У 23 гадзіны прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5".