Зборная Беларусі па плаванні заваявала дзве ўзнагароды ў Ізраілі

4 декабря 2015

Зборная Беларусі па плаванні за два дні чэмпіянату Еўропы на кароткай вадзе заваявала дзве ўзнагароды. Учора былі трэцімі ў камбінаванай эстафеце 4 па 50 метраў. У складзе беларускай каманды выступілі Павел Санковіч, Ілья Шымановіч, Святлана Хахлова і Аляксандра Герасіменя. Дарэчы, лідар нашай зборнай - Герасіменя - сёння выступіць у фінальным заплыве на 100 метраў вольным стылем.