Зборная Беларусі па хакеі ўпэўнена абыгрывае Нарвегію ў дамашнім матчы Еўравыкліку

25 апреля 2015

Зборная Беларусі па хакеі ўпэўнена абыгрывае Нарвегію ў дамашнім матчы Еўравыкліку. Лік у паядынку - 5:1. На "Чыжоўка-Арэне" дублем за гаспадароў адзначыліся Сяргей Дрозд, яго цёзка Касціцын, яшчэ адна шайба на рахунку Андрэя Касціцына.

Сёння сустрэнуцца зноў. Матч пройдзе ў Салігорску, пачнецца а 19-й гадзіне і будзе паказаны на тэлеканале "Беларусь 5".