Францыя можа змяніць канстытуцыю

17 ноября 2015

Аб такой магчымасці заявіў прэзідэнт краіны Франсуа Аланд, выступаючы на надзвычайным сходзе перад дзвюма палатамі французскага парламента пасля тэрактаў у Парыжы, якія сталі самым страшным нападам на мірных жыхароў у гісторыі краіны. У прыватнасці, мяркуецца прапісаць у асноўным законе магчымасць пазбаўлення грамадзянства тых французаў, хто быў асуджаны па тэрарыстычных артыкулах. Разглядаецца магчымасць і забароны двойнага грамадзянства.

Франсуа Аланд, Прэзідэнт Францыі:

"Францыя знаходзіцца ў стане вайны. Але гэта вайна іншага тыпу супраць новага ворага. Каб справіцца з крызісам, мы павінны змяніць асноўны закон краіны".

Французскія ўлады плануюць таксама максімальна ўзмацніць жорсткасць назірання над усімі грамадзянамі, якія вяртаюцца з Сірыі. Падчас свайго выступлення прэзідэнт таксама папраісў парламент прадоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на тры месяцы.