Зборная Беларусі па хакеі здабыла першую перамогу на чэмпіянаце свету ў Казахстане

29 апреля 2019

Ці вернемся мы ў эліту з першай спробы? Зборная Беларусі па хакеі некалькі хвілін таму здабыла першую перамогу на чэмпіянаце свету ў Казахстане. Сапернік быў не самы грозны - Літва, але нягледзячы на гэта нашы прапусцілі дзве шайбы і змушаныя былі адыгрывацца. Яшчэ ў першым перыядзе беларусы закінулі тройчы: Станіслаў Лапачук, Сяргей Маляўка і Джэф Плат вызначыліся. Другая траціна прайшла без галоў, а вось у заключнай 20-хвілінцы каманды абмяняліся закінутымі шайбамі. У нас дзейсны кідок зрабіў Мікіта Феакцістаў. Вынік 4:3. Заўтра ў 16:30 каманда Андрэя Сідарэнкі пазмагаецца з Венгрыяй. Прамая трансляцыя з Нур-Султана на "Беларусь 5".