Праверыць стан свайго здароўя не адыходзячы ад касы прапаноўваюць сталічныя медыкі.

3 мая 2017

Даведацца пра свой рост, вагу, артэрыяльны ціск, узровень цукру ў крыві і нават зрабіць кардыяграму сёння можна ў адным са сталічных гіпермаркетаў. Кансультацыю праводзяць урачы-тэрапеўты сталічнай 39 паліклінікі. Кожны пацыент можа атрымаць пэўныя рэкамендацыі наконт правільнага харчавання і рэжыму дня. Некаторым рэкамендуюць прайсці дадатковае абследаванне ў тэрапеўта па месцы жыхарства.

Сталічныя медыкі раяць праходзіць такія абследаванні раз на год. Так можна папярэдзіць развіццё сур'ёзных захворванняў.