Зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ гатова ўступіць у барацьбу за медалі чэмпіянату свету

24 августа 2018

Нашу краіну ў Партугаліі прадставяць 28 спартсменаў. Склад аптымальны: чэмпіёнкі Еўропы – канаісткі Алена Наздрова і Вольга Клімава, алімпійскі чэмпіён Пекіна - Раман Петрушэнка. Рыхтуюцца да старту Марына Літвінчук, Вольга Худэнка, Маргарыта Махнёва і іншыя. Усяго ж на чэмпіянаце свету выступяць вясляры з 66-ці краін.

Першыя фіналы пройдуць ужо сёння - у 17:30 прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Форум прадоўжыцца да 26 жніўня.