Зборная Беларусі па футболе прайгравае Арменіі

9 ноября 2017

Зборная Беларусі па футболе прайгравае Арменіі ў Ерэване ў перадапошнім таварыскім паядынку ў адыходзячым годзе. Дружына Ігара Крывушанкі саступае апаненту 1:4. Адзіны дакладны ўдар у складзе беларускай каманды з пенальці правёў Сарока. 13 лістапада футбольны сезон нацыянальная каманда закрые матчам супраць Грузіі.