У Мінску сабраліся ўдзельнікі міжнароднага форуму батлеечных і лялечных тэатраў

12 января 2018

На пляцоўцы Свята-Елісавецінскага манастыра чацвёрты раз арганізаваны фестываль пад назвай "Нябёсы". Свята лялечнага мастацтва сабрала гасцей з Расіі, Літвы, Украіны, Эстоніі, Германіі і нават Вялікабрытаніі. Сем краін і некалькі соцень артыстаў прапануюць спектаклі на біблейскія сюжэты, а таксама сцэнкі з народнага жыцця. Фестываль прымеркаваны да свята Раства.

"Нябёсы" не толькі свята мастацтва. Падчас фестывалю арганізаваны дабрачынныя акцыі. Удзельнікі і госці наведваюць дзіцячыя дамы і інтэрнаты Мінскай вобласці.