Першы танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбывае ў Адэскі порт

12 марта 2020
Першы танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбыў у Адэскі порт. Нафтаправоды гатовыя да прапампоўкі - на наступным тыдні на Мазырскі НПЗ паступіць 90 тысяч тон сыравіны. Яшчэ 160 тысяч чакаюць да канца месяца.

Аляксандр Цішчанка, прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім": "Гэтая нафта будзе пастаўляцца па нафтаправодзе. Таму з улікам магчымасцей дастаўка гэта будзе выгадная. Азербайджанскія партнёры  заўсёды пацвярджалі і паказвалі сваю надзейнасць, таму працаваць з імі можна, цікава і выгадна".

Альтэрнатыўныя пастаўкі нафты


З улікам паставак у сакавіку беларускія НПЗ перапрацуюць мільён тон вуглевадародаў. Гэтага аб'ёму хопіць для загрузкі нафтаперапрацоўчых заводаў і задавальнення патрэбнасцяў унутранага рынку, забяспечаны і экспартныя кірункі. Праца з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі працягваецца, вывучаюцца магчымасці доўгатэрміновых паставак.