Зборная Беларусі чатырнаццатая ў змяшанай эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне

28 ноября 2016

Зборная Беларусі чатырнаццатая ў змяшанай эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе. У стартавай гонцы сезона за нашу каманду выступілі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін і Юрый Лядаў. Беларусы зарабілі 5 штрафных кругоў. А вось у адзіночным міксце Дар'я Юркевіч і Сяргей Бачарнікаў з адным штрафным кругам замкнулі дзясятку наймацнейшых зборных. Этап прадоўжыцца 30 лістапада жаночай індывідуальнай гонкай. У першы дзень снежня ў гэтай дысцыпліне выступяць мужчыны.