Шчырае інтэрв'ю Вольгі Няфёдавай у "Галоўным эфіры"

13 июня 2021

Нацыянальны брэнд краіны   - Купалаўскі тэатр - сыграе "Жаніцьбу" паводле п'есы Гогаля. Гэта чацвёрты спектакль у адроджанай афішы.

Пра прэм'еру ў эксклюзіўным інтэрв'ю распавяла Вольга Няфёдава. Ужо афіцыйна мастацкі кіраўнік тэатра адказала на пытанне апазіцыйных каналаў, ці "наплакала" гэту пасаду, распавяла, як атрымліваецца пад інфаблакадай зноў і паспяхова напярэдадні 101 сезона збіраць Купалаўскі, паразважала наконт гучнага сыходу былых калег, якому хутка год.

Шчырае інтэрв'ю мастацкага кіраўніка Купалаўскага Вольгі Няфёдавай глядзіце сёння ў фінале "Галоўнага эфіру".