Рубрыка “Матчбол”

23 марта 2015

Дар’я Домрачава ўладальнiца Вялiкага хрустальнага глобуса - самага прэстыжнага трафея ў сусветным бiятлоне. Трохразовая алiмпiйская чэмпiёнка стала ўсяго другой беларускай, якая заваявала агульную перамогу па вынiках сезона. Праз 21 год Дар’я паўтарыла поспех Святланы Парамыгiнай.

Аднак Станiслау Лiпскi сёння пачне з хакея. Рубрыка “Матчбол” прадоўжыць выпуск.

На мінулым тыдні рубрыка “Матчбол” упершыню ў сваёй гісторыі завітала, бадай, у адзін з самых спартыўных гарадоў цэнтральнага рэгіёна - Салігорск. Нагода больш чым выдатная - мясцовы “Шахцёр” выйшаў у фінал хакейнай экстралігі. У серыі да чатырох перамог каманда згуляе супраць сталічнага “Юнацтва”.

Гэта падзея для каманды знакавая: у фінале гуляе ўпершыню. У адрозненне ад свайго галоўнага трэнера Андрэя Гусава, якi ўжо выйграваў чэмпiянат Беларусi. Дарэчы, у свой час залатыя медалі турнiру заваёўваў у барацьбе з усё тым жа нязменным Мiхаiлам Захаравым, настаўнiкам “Юнацтва”. Таму перамога “Шахцёра” 4:3 у першым матчы серыi нi ў якiм выпадку не выглядае цудам. Менавiта "гарнякi" выйгралi рэгулярны чэмпiянат, а вось сталiчная дружына была толькi чацвёртай.

І калі ў першым матчы серыі ўсё ж барацьба была, то ў суботу “Шахцёр” увогуле не пакінуў шанцаў мінчанам. Яраслаў Чупрыс лік адкрыў, сталічныя намаганнямі Пратасені здолелі парытэт аднавіць.

І ўсё... Потым саліравалі толькі “гарнякі” - тры без адказу шайбы паставілі кропку ў сустрэчы - 4:1. Масленікаў, Міхалёў і Андрушчанка вызначыліся. Гэта разгром. Серыя пераязджае ў Мінск, ужо заўтра на “Чыжоўка-Арэне” пройдзе трэці паядынак паміж камандамі. Чэмпіёнам стане той, хто першы атрымае чатыры перамогі ў супрацьстаянні.

Дар’я Домрачава - уладальніца Вялікага хрустальнага глобуса. Упершыню ў сваёй кар’еры трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне заваявала гэты трафей. Апошні этап Кубка свету, які прымаў Ханты-Мансійск, расставіў усе кропкі над і.

Вынік трох гонак вырашаў лёс Вялікага хрустальнага глобуса. Перамога Кайсы Макарайнен у першай з іх прымушала беларуску перамагаць фінку ў астатніх дзвюх.

Вось гэты момант стаў вырашальным. У пасьюце Дар'я на другім агнявым рубяжы ледзь не пачала страляць стоячы. І толькі дзякуючы балельшчыкам беларускі, якія прысутнічалі на трыбунах і ў адзін голас закрычалі: “Дар’я, трэба страляць лежачы”, яна зрабіла ўсё правільна і выйграла гонку. Пасля Дар’я падзякавала сваім прыхільнікам. У апошнім старце сезона Домрачавай неабходна было фінішаваць не ніжэй за 14-е месца. Гэта задача была вельмі лёгкай для трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі. Дар’я скончыла гонку чацвёртай і выйграла агульны залік. Праз 21 год Дар’я паўтарыла поспех Святланы Парамыгiнай.

На гэтым тыдні сочым за фіналам хакейнай экстралігі - трэці матч серыі ўжо заўтра. Хакейную тэму Белтэлерадыёкампанія прадоўжыць і трансляцыямі вырашальных матчаў КХЛ. У чацвер стартуе чэмпіянат свету па фігурным катанні, а вось у пятніцу падтрымліваем нацыянальную зборную Беларусі па футболе. У рамках еўракваліфікацыі каманда згуляе супраць Македоніі. Любіце спорт і яшчэ ўбачымся.