Рубрыка "Матчбол"

26 сентября 2016

Прыхільнікі футбольнага "Дынама" нездаволеныя галоўным трэнерам, стартавала другая ў КХЛ гасцявая серыя хакейнага "Дынама" і беларускія валейбалісткі чарговы раз на першых палосах спартыўных таблоідаў. Працяг тэмы ў рубрыцы «Матчбол».

Сталічнае футбольнае "Дынама" бярэ рэванш у "Крумкачоў" за непрыемнае паражэнне ў першым крузе чэмпіянату краіны 1:4. Напярэдадні бела-блакітныя былі мацнейшыя - 2:0, мінчане зараз трэція ў турнірнай табліцы, "Крумкачы" толькі дзясятыя.

Арцём Быкаў і Уладзімір Хвашчынскі адзначыліся ў складзе гаспадароў. Гэта вікторыя стала пятай запар для каманды Сяргея Бароўскага. Аднак такім вынікам і ўвогуле становішчам клуба пакуль нездаволеныя прыхільнікі "Дынама". За дзень да гульні з "Крумкачамі" заўзятары мінчан завіталі на трэніровачную базу каманды, каб выказаць сваю крыўду і трывогу за будучыню клуба.

Якой будзе рэакцыя заўзятараў на гэтую заяву, пакуль невядома, але падаваць у адстаўку Сяргей Бароўскі не збіраецца. У наступным туры "Дынама" ў гасцях згуляе з "Віцебскам". Жадаем перамогі сталічнаму клубу.

Сталічнае хакейнае "Дынама" больш чым упэўнена перамагае маскоўскіх аднаклубнікаў. На старце сваёй другой гасцявоў серыі КХЛ 3:0 у суботу мацнейшыя былі "зубры". Гэта вікторыя для бела-блакітных стала шостай у сезоне з дзевяці магчымых – у мінчан зараз 16 балаў у актыве і пакуль дзясятая пазіцыя ў турнірнай табліцы. У гэтыя хвіліны дынамаўцы гуляюць супраць "Ак Барса" ў Казані. Прамую трансляцыю сустрэчы шукайце на тэлеканале "Беларусь 5".

Прыемная навіна прыйшла напярэдадні са Славеніі. Жаночая зборная Беларусі па валейболе з першага месца ў групе выйшла у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы 2017 года, які пройдзе ў Азербайджане і Грузіі. У заключным паядынку адбору беларускі перамаглі Грэцыю 3:0, набралі свой трынаццаты бал і прайшлі далей.

На гэтым тыдні шмат футбола: заўтра Ліга чэмпіёнаў, у чацвер Ліга Еўропы. Паралельна сочым за паўфіналамі Кубка Беларусі па хакеі, прэстыжным тэнісным турнірам, які пройдзе ў кітайскім Ухане, і абавязкова падтрымліваем сталічных "Цмокаў" на старце Еўракубка. Усе гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт!