Прэзiдэнт: Беларусі цікавы вопыт дзяржаўных пераўтварэнняў у Казахстане

17 марта 2017

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй мажыліса парламента Казахстана Нурланам Нігматуліным.

Беларускі лідар адзначыў, што ў Еўразійскім рэгіёне складаецца няпростая сітуацыя. На гэтым фоне візіт парламенцкай дэлегацыі з Казахстана можа спрыяць пашырэнню ўзаемадзеяння паміж краінамі. Менавіта эканоміка - фундамент і аснова адносін. Бакі настроены на аднаўленне ранейшых аб'ёмаў тавараабароту.

Летам у Астане пройдуць дзве важныя падзеі - саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і сусветная выстава. ЭКСПА-2017 - самы маштабны праект незалежнага Казахстана. Свае дасягненні пакажуць 115 дзяржаў, сярод іх і Беларусь. Аляксандр Лукашэнка сёння адзначыў, што гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Казахстана падчас гэтых знакавых мерапрыемстваў.