Кот палюе на рыбу на замерзлай сажалцы

12 марта 2018

У Сетцы набірае папулярнасць ролік, на якім кот палюе на рыбу на замерзлай сажалцы. Пацешныя кадры знятыя ў амерыканскім Мэрылендзе. Жывёліна заўважыла пад вадой чырвоных рыбак. Але вось дабрацца да іх кату не дазволіў шчыльны лёд.