Рубрыка "Матчбол"

27 мая 2019
Барысаўскі БАТЭ  даведаўся  аб магчымых  саперніках  у першым  раундзе  кваліфікацыі  Лігі чэмпіёнаў. Хто дакладна стане праціўнікам жоўта-сініх, будзе вядома 18 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень пройдзе  жараб'ёўка  турніру. А вось пра тое, што  ўжо  стала  спартыўнай гісторыяй,  раскажа  Станіслаў  Ліпскі.

Салігорскі "Шахцёр" - уладальнік Кубка Беларусі па футболе. Напярэдадні "гарнякі" ў тытульным паядынку былі мацнейшымі за каманду з Віцебска, 2-0. Гэты трафей стаў трэцім у гісторыі клуба.

Дакладныя стрэлы Бодула і Анціча прынеслі вікторыю камандзе Сяргея Ташуева, 2-0. Дарэчы, для настаўніка "Шахцёра" гэты тытул стаў першым заваяваным у Беларусі. Такім чынам, у "гарнякоў"  4 трафеі ў сваёй гісторыі. Клуб з Салігорска тройчы выйграваў Кубак Беларусі, а таксама перамагаў у чэмпіянаце краіны ў 2005 годзе. 

На дадзены момант,  пасля 9 гульняў у чэмпіянаце, каманда Сяргея Ташуева займае 3 радок у турнірнай табліцы. Да лідара - брэсцкага "Дынама" -  усяго 2 ачкі. Дарэчы, "Брэст" у дзявятым туры не пакінуў ніводнага шанцу "Нёману",  6-1. Сталічнае "Дынама", 1-0, мацнейшае за "Іслач". Дзеючы чэмпіён БАТЭ перамог "Слуцк", 3-0. 

Дзясяты тур стартуе ўжо ў пятніцу. Цэнтральнай сустрэчай вызначым гульню: "Іслач" – "Тарпеда" - БелАЗ. За гэтым матчам сачыце у прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5" у пятніцу. Пачатак у 18:30.

З перамог стартуюць і мужчынская, і жаночая зборныя Беларусі па валейболе ў залатой Еўралізе. “Чыжоўка-Арэна” напярэдадні прымала дэбютныя гульні спаборніцтваў.

Беларуская жаночая дружына ў стартавым паядынку перамагла зборную Азербайджана. Каманды паказалі сапраўдны трылер, правёўшы пяць партый. 3-2, нашы дзяўчаты былі мацнейшымі. А вось каманда Віктара Бекшы атрымала больш упэўненую вікторыю  над моцнымі чэхамі,  3-1. У сераду  таксама на "Чыжоўка-Арэне" пройдзе другі тур спаборніцтваў.

На гэтым тыднi сочым за валейболам. У сераду ў Еўралізе гульні супраць Фінляндыі, у суботу матчы з Іспаніяй і Украінай, у пятніцу падтрымліваем жаночую зборную Беларусі па гандболе. Нас чакае першы паядынак плэй-оф да чэмпіянату свету супраць Нарвегіі, а паралельна вашай увазе футбол: фіналы і Лігі Еўропы, і Лігі чэмпіёнаў. Усе гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.