Рубрыка "Матчбол"

21 октября 2019

На працягу тыдня будзем падтрымліваць першую ракетку Беларусі  Арыну Сабаленку, якая выступіць на малым  выніковым  турніры ВТА. Ён пройдзе з 22 па 27 кастрычніка ў Кітаі. У сваёй групе мінчанка згуляе з  тэнісісткамі  Бельгіі і Грэцыі. 

Больш падрабязна пра гэтыя і іншыя падзеі спорту  - Андрэй Казлоў.

Барысаўскі БАТЭ і салігорскі "Шахцёр" страчваюць ачкі ў матчах 25 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе, а вось брэсцкае "Дынама" ў драматычным матчы перамагае "Слуцк" і становіцца яшчэ на крок бліжэй да золата нацыянальнага першынства. Футбольны тур увогуле быў насычаны цікавымі матчамі,  вось галоўныя з іх.

Сустрэча у Жодзіне паміж мясцовым "Тарпеда-БелАЗам" і "Іслаччу" з Мінскага раёна была важнай для абедзвюх каманд. На п'едэстал падняцца фактычна ўжо немагчыма, але ёсць шанс завяршыць сезон на чацвёртым месцы ў турнірнай табліцы. А ўжо вышэй  лідары беларускага футбола "Дынама-Брэст", БАТЭ і "Шахцёр". "Іслач" паказала гульню куды больш высокай якасці, чым "Тарпеда", таму вынік  справядлівы. Выдатна згуляў у гэтым матчы нападаючы каманды з Мінскага раёна  Дзмітрый Камароўскі. На яго ліку  хет-трык. А ўвогуле перамога - 3:1. 

Раней на сталічным стадыёне "Дынама" аднайменны клуб прымаў "Віцебск". Бела-блакітныя пакуль - галоўны кандыдат на чацвёртую пазіцыю ў турнірнай табліцы. Аднак ў матчы з клубам з поўначы краіны не только не змаглі дабіцца перамогі, але і ўступілі, 0:2. Цікава, што адзін з галоў у саставе Віцебска забіў сын галоўнага трэнера "Дынама" Сяргея Гурэнкі  Арцём. 

Першая перамога "Мінчанкі" адбылася ў мінулыя выхадныя ў расійскай Суперлізе, і перамога вельмі яскравая. Да нас у госці прыехала моцная каманда "Зарэчча-Адзінцова", з якой у мінулым сезоне нам было вельмі цяжка. Аднак на гэты раз беларуская каманда атрымала безумоўную перамогу. 3:0. У кожнай партыі перавага нашай каманды была ўпэўненай. 

Адметная з'ява адбылася на трэнерскім мосціку "Мінчанкі". Віктар Ганчароў, настаўнік каманды, прапускаў сустрэчу з-за хваробы. Выконваў абавязкі галоўнага трэнера Сяргей Кузняцоў. 

Наступны матч у Суперлізе "Мінчанка" таксама будзе праводзіць на хатняй пляцоўцы. У найбліжэйшую суботу Палац спорту "Уручча" прыме паядынак супраць аднаго з лідараў расійскага валейбола  "Лакаматыва", які прадстаўляе Калінінградскую вобласць. Прыходзьце,  будзе вельмі цікава.