У аблвыканкаме абмяркоўвалі меры бяспекі для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва

3 мая 2018

Эканамічная аддача і новыя рабочыя месцы. З пачатку года ў Мінскай вобласці ўключаны ў гаспадарчы абарот амаль 40 аб'ектаў, якія доўгі час не выкарыстоўваліся. Як расказалі сёння ў аблвыканкаме, 2 аб'екты бязвыплатна перадалі прадпрымальнікам, 6 прадалі: бюджэт атрымаў 240 тысяч рублёў. Усяго ж сёлета плануецца перадаць у гаспадарскія рукі звыш 200 аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці, якія неэфектыўна выкарыстоўваліся.

І сёння ж у аблвыканкаме абмяркоўвалі меры бяспекі для сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва. Акрамя таго, МНС рыхтуецца і да сезона адпачынку школьнікаў у лагерах.

Дарэчы, заўтра кіраўнікі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці збяруцца ў Слуцку, прааналізуюць ход вясенніх палявых работ і правядуць семінар-практыкум у адной з сельгасарганізацый.