Расіяне выйгралі золата чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў суперміксце

21 февраля 2019

У Раўбічах вызначыліся пераможцы чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў суперміксце. Золата прымерылі расіяне Яўгенія Паўлава і Дзмітрый Малышка. 20 секунд чэмпіёнам прайгралі шведы, бронза дасталася французам. Зборную Беларусі ў гэтай дысцыпліне прадстаўлялі Алена Кручынкіна і Уладзімір Чапелін. Нашы біятланісты апынуліся ў дзясятцы наймацнейшых.

А ўжо ў 18:55 на "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя змяшанай эстафеты. У складзе зборнай Беларусі на дыстанцыю выйдуць Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, Раман Ялётнаў і Сяргей Бачарнікаў.