Галоўная тэма для Беларусі і сусветнай супольнасці - эканоміка

1 марта 2015

Вынікі тыдня падводзім, пачынаючы з галоўнай тэмы для Беларусі і сусветнай супольнасці - эканомікі.

Вынікі першых месяцаў года не радуюць, у цэлым эканоміка не расце. Прыярытэты на перспектыву расстаўляў Кіраўнік дзяржавы на нарадзе з эканамічным штабам краіны.

Якасць прадукцыі, паніжэнне выдаткаў, разгрузка складоў і новыя рынкі - гэтым урад павінны заняцца адразу. Ёсць у запаволенні росту нацыянальнай эканомікі і аб'ектыўныя прычыны - сур'ёзныя праблемы ў нашых традыцыйных эканамічных партнёраў. Знайсці новыя крыніцы прыбытковасці - такую задачу паставіў Прэзідэнт і арыентаваў урад і губернатараў на практычны ўдзел у вырашэнні эканамічных праблем.