Раўбічы прымаюць міжнародны турнір па сінхронных скачках

23 февраля 2020
Сусветны фрыстайл застаецца ў Раўбічах. Напярэдадні лепшыя лыжныя акрабаты разыгралі медалі этапа Кубка свету, а ўжо сёння выступяць у міжнародным турніры па сінхронных скачках. Гэтая дысцыпліна пакуль неафіцыйная, але з падачы беларускай федэрацыі актыўна развіваецца ў шматлікіх краінах. У спаборніцтвах прымуць удзел як жаночыя, так і мужчынскія дуэты. Па выніках кваліфікацыі ў фінал выйдуць па 6 лепшых пар, якія і паспрачаюцца за ўзнагароды турніру. 

Кваліфікацыя пачнецца ў 2 гадзіны дня, фіналы -  у 15:15. Іх у прамым эфіры пакажа "Беларусь 5".