Шанцы прыезду Ніка Бэйлена і братоў Касціцыных у зборную на будучы ЧС мінімальныя

26 марта 2018

Шанцы прыезду Ніка Бэйлена і братоў Касціцыных у зборную на будучы ЧС, які 4 мая стартуе ў Даніі, мінімальныя. Пра гэта сёння заявіў Дэйв Льюіс на трэнінг-кэмпе нацыянальнай зборнай. У ростары каманды пакуль 11 чалавек, адзначым прысутнасць у складзе Рамана Дзюкава з ВХЛ, запрашацца на зборы, паводле слоў канадскага спецыяліста, будзе і Вячаслаў Андрушчанка. Заўтра да каманды далучацца яшчэ 5 хакеістаў з "Шахцёра" і "Дынама-Маладзечна".

Дэйв Льюіс, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі:

"На сённяшні дзень мая задача - данесці да гульцоў тое, што калі яны выкладваюцца на поўную, то дабіваюцца выніку. Наша мэта ў Даніі - проста паказаць добры вынік. Важна, каб хлопцы гулялі як мага лепш, кожны паядынак правялі на сваім максімуме".

Нагадаем, у рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету нацыянальная зборная ў Беларусі двойчы згуляе з Даніяй у Гродне, а таксама з Нарвегіяй у Жлобіне і Бабруйску.