Падарожнічаем разам з агнём па паўночным рэгіёне. Эстафету "Полымя міру" сустракае Браслаў

26 мая 2019

Агонь II Еўрапейскіх гульняў  працягвае шлях па паўночным рэгіёне Беларусі.

Напярэдадні "Полымя міру" вітаў  Полацк і Наваполацк, а сёння яго сустракае  Браслаў. Урачыстае адкрыццё эстафеты агню адбудзецца на гарадскім пляжы возера Дрывяты, тут базіруецца парусная школа. У маршруце таксама гарадзішча "Замкавая гара". Адсюль добра бачныя самыя маляўнічыя месцы курортнага горада. 

Таксама ў маршруце  ландшафтны заказнік "Ельня". На ўсюдыходзе "Полымя міру" правязуць па найбуйнейшым верхавым балоце нашай краіны.