Чэмпіянат свету па танкавым біятлоне стартуе сёння ў Маскоўскай вобласці

4 августа 2014

Чэмпіянат свету па танкавым біятлоне стартуе сёння на палігоне Алабіна ў Маскоўскай вобласці. Нашу краіну прадстаўляе каманда Узброеных Сіл з чатырох экіпажаў танкаў Т-72-Б. Баявыя машыны падаў расійскі бок. Самая відовішчная частка - практычная - індывідуальная гонка, спрынт, гонка пераследу і эстафета.
Беларускія танкісты, дарэчы, добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў. Трэніраваліся на тактычным полі ў Брэсцкай вобласці, дзе абсталяваная спецыяльная траса.