Прамая трансляцыя жараб'ёўкі фіналу Кубка Федэрацыі ў 12:00 на "Беларусь 5"

10 ноября 2017

Адзін з самых адказных дзён на Кубку Федэрацыі. Сёння ў ратушы пройдзе жараб'ёўка фіналу Беларусь - ЗША.

Капітан беларускай зборнай Эдуард Дуброў разлічвае на Арыну Сабаленку, Аляксандру Сасновіч, Веру Лапко і Лідзію Марозаву. У заяўцы ў амерыканак Кока Вандэвеге, Слоан Стывенс, Шэлбі Роджэрс і Элісан Рыске. "Беларусь 5" у прамым эфіры пакажа жараб'ёўку вырашальнага матча Fed Cup. Пачатак трансляцыі апоўдні. Таксама ў гарадской ратушы на тры гадзіны выставяць галоўны трафей спаборніцтваў. Кубак можна будзе ўбачыць з 8:30 да 11:30. Дарэчы, аднымі з першых яго маглі ўбачыць тэлегледачы "Беларусь 1". Трафей знаходзіўся ў студыі падчас "Галоўнага эфіру" ў нядзелю.