Праект "Жанчыны і спорт" вяртаецца ў эфір "Беларусь 1"

13 мая 2019

Пачынаючы з 13 мая, кожны панядзелак мы зноў станем сведкамі гісторый унікальных жанчын - знакамітых беларускіх спартсменак - ужо легенд спорту. І сёння ў першай серыі трэцяга сезона - Ганна Гуськова. Мы ўбачым, як алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле замяніла ў эфіры навін спорту аўтара праекта Ганну Эйсмант, а таксама вачамі Ганны Гуськовай убачым нацыянальны адбор "Еўрабачанне-2019". Глядзіце сёння пасля "Панарамы" - Ганна Гуськова ў праекце "Жанчыны і спорт".